Лі́паў. Сустракаецца таксама варыянт Лі́пава, н.. Нябы́таў, м. (, ) — аграгарадок у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ліпаўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 45 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Калінкавічы, за 122 км ад Гомеля — С. 271.. Каля аграгарадка пачынаецца Ліпаўскі канал (прыток ракі Ведрыч).

Гісторыя Знаходзіўся ва ўладанні землеўласніка Ігната Тадэвушавіча Горвата. Пасля яго смерці, перайшоў у распараджэнне ягоных сыноў. У 1826 годзе ў спісе дваран Рэчыцкага павета маёнтак Ліпаў значыўся супольным уладаннем паўналетніх братоў Аляксандра і Станіслава Ігнатавічаў Горватаў. 31 сакавіка 1828 года падзельчым актам зямельнай спадчыны маёнтак перайшоў ва ўладанне іхняга малодшага брата — Атона Ігнатавіча ГорватаРаюк, А. Р. Нараўлянскі маёнтак дваран Горватаў: ад латыфундыі да фабрычнага цэнтру / А. Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 4 ч. / РИВШ ; редкол. : В. А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2024. — Вып. 24. — Ч. 2. — С. 113—121..

Насельніцтва 1999 год — 790 жыхароў у 309 дварах.

Памятныя мясціны

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Ігнат Тадэвушавіч Горват (1764—к.1826), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, пачынальнік узвышэння роду Горватаў, мазырскі гродскі суддзя (1782—1795), дэпутат дваранства (вывадовы дэпутат) Рэчыцкага павета (1795—1801) Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мінскі губернскі маршалак (1847—1853) Станіслаў Аляксандравіч Горват (1866—1930), буйны землеўласнік Расійскай імперыі, «краёвец», дэпутат I Дзяржаўнай думы ад Кіеўскай губерні (1906) і член дэпутацкага «Краёвага кола Літвы і Русі», дэпутат (1910—1913) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Кіеўскай губерні

Крыніцы

Літаратура Ліпава //  — С. 271.

Спасылкі

Горват, А. Усадьба Горваттов. Имение Липово / А. Горват // Radzima.org Так хочется, чтобы жизненный путь моей малой родины не прекращался! // knews.by

Катэгорыя:Ліпаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Горваты