Нікола Чыркавіч (; нар. , Прыбай, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Младаст» з Лучані.

Клубная кар’ера Выхаванец клуба ФАП з роднага горада Прыбай, пазней выступаў за «Борац». З 2010 па 2015 год быў іграком клуба «Металац» (да 2012 года гуляў у сербскай Суперлізе, пасля — у Першай лізе). Па выніках сезона 2014/15 дапамог «Металацу» вярнуцца ў Суперлігу.

6 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск»"Минск" подписал сербского форварда. Аднак, за сталічны клуб згуляў усяго ў двух матчах Кубка Беларусі, яшчэ тры матчы правёў за дубль, але так і не дэбютаваў у Вышэйшай лізе. 28 жніўня 2015 года кантракт з паўабронцам па ўзаемнай згодзе быў разарваны"Минск" расстался с Николой Чирковичем.

У верасні 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба мясцовай Суперлігі «Вождавац», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў. У ліпені 2019 года перайшоў у «Чукарычкі».

У ліпені 2021 года далучыўся да ізраільскага клуба «Бней Сахнін», а ў лютым 2022 года перайшоў у «Кафр-Касем». У ліпені 2022 года вярнуўся ў Сербію, далучыўшыся да «Младасці».

Міжнародная кар’ера У 2016—2017 гадах правёў два матчы за нацыянальную зборную Сербіі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Борац Чачак Катэгорыя:Ігракі ФК Металац Горні Міланавац Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Вождавац Катэгорыя:Ігракі ФК Чукарычкі Катэгорыя:Ігракі ФК Бней Сахнін Катэгорыя:Ігракі ФК Кафр-Касем Катэгорыя:Ігракі ФК Младаст Лучані