Каўпе́нь (, ) — аграгарадок у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каўпенскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 7 км у напрамку на захад ад Лоева, за 93 км ад Гомеля, за 67 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца.
Гісторыя Да 17 ліпеня 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Казярожскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 ліпеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).. У 1998 годзе ў вёсцы 199 двароў, 534 жыхары.
Насельніцтва
Гістарычныя і памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. За 3 км ад аграгарадка гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і курганны могільнік (гл. Каўпень, гарадзішча).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Каўпенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лоеўскага раёна