Ле́шня (, ) — вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Скрыгалаўскага сельсавета.
Гісторыя Выяўлены археолагамі курганны могільнік X—XII стагоддзяў сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XVIII стагоддзя як вёска ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) увайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1883 годзе пабудавана капліца.
Славутасць
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 2,5 км на ўсход ад Лешні, на поўдзень ад дарогі Лешня — Надаткі, у лесе — .
Вядомыя асобы Міхаіл Паўлавіч Катлавец — Герой Савецкага Саюза.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Скрыгалаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мазырскага раёна