Слабада́ (, ) — аграгарадок (да 2018 г. вёскаРешение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам ) у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Геаграфія За 19 км на захад ад Мазыра і чыгуначнай станцыі Мазыр, за 152 км ад Гомеля, на скрыжаванні аўтамабільных дарог і . На поўдзень ад аграгарадка цячэ рака Тур, на якой ёсць сажалка.

Насельніцтва 2001 год — 952 жыхары, 428 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла чырвонаармейцаў, загінулых у 1918—1920 гадах. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1943—1944) — . Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.

Славутасць Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 3 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, ва ўрочышчы Турава балота, у лесе — .

Вядомыя асобы Ларыса Уладзіміраўна Казлоўская (па нараджэнні Кудрыс; нар. 1961) — беларускі дзіцячы стаматолаг. Леанід Іванавіч Калыхан (1931—2003) — беларускі вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі. Уладзімір Антонавіч Піліповіч (1931—2018) — беларускі вучоны ў галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі. Мікалай Фёдаравіч Рассоха (нар. 1958) — беларускі палітык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Слабадскі сельсавет (Мазырскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мазырскага раёна