За́вайць (, ) — аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 12 км у напрамку на захад ад горада Нароўля, за 190 км ад Гомеля, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, за 4 км на поўнач ад аўтамабільнай дарогі . Каля паўднёвай ускраіны аграгарадка працякае рака Сажылка (канал 3-ГДОбщая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ).

Гісторыя Знойдзены ў вёсцы скарб старадаўніх срэбных манет сведчыць аб дзейнасці чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў.

Па пісьмовых крыніцах вёска Завайць вядомая з XVI ст. як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Вёска Завайць згадваецца 20 ліпеня 1604 г. у дэкрэце судовых актаў Кіеўскага ваяводства, калі шляхціц Лукаш Сапега (каля 1552 — 1626) абвінаваціў суседа — шляхціца Януша Збаражскага — у гвалтоўным насланні сваіх слуг і баяраў з маёнтку Валодаркі (цяперашнія Ляўковічы) на сапежынскія землі (вёскі Завайць і Нароўля ў Мазырскім павеце) і забранні нямалалікіх стагоў сена, у нападзе на ўгоддзі сапежынскай вёскі Смалігавічы (Смалегаў) і ўгоне коней, валоў і інш.Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 459.

Судовым дэкрэтам ад 25 жніўня 1609 г. на адрас шляхцянкі Ганны Штэмберг (з роду з Косткаў), удавы па князю Аляксандру Штэмбергу, і яе нашчадкаў князёў Астрожскіх было заяўлена патрабаванне апекуна, шляхціца Лукаша Сапегі і яго жонкі Сафіі (з роду Кміт) выдаць збеглых падданых з горада Чарнобыля, вёсак Нароўлі, Завайці, Антонаўкі і інш.Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 120, 157, 191, 459, 460..

У 1750 г. на Мазырскі павет з Кіеўскага ваяводства пачаліся наезды атрадаў гайдамакаў. Заклікі гайдамакаў да мясцовых жыхароў падштурхнулі да паўстання на Нараўляншчыне (1750—1751), удзельнікамі якога сталі сяляне вёсак Вербавічы, Завайць, Смалегаў і мястэчка НароўляПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 47.. Адбываліся рабаўніцтвы і гвалты. (Выбухі сялянскага паўстання тут адбываліся і ў 1760—1770-ыя гг.).

У канцы XVIII ст. вёска ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Барбароў, які належаў Аскеркам.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска ў складзе Расійскай імперыі. Пасля канфіскацыі маёнткаў у паўстанца Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) у расійскі скарб, у 1794 г. расійская імператрыца (1762—1796) Кацярына II падарыла буйны маёнтак Барбароў (да якога ў тым ліку належала вёска Завайць) правадзейнаму тайнаму саветніку Якаву Яфімавічу Сіверсу (1731—1808) у спадчыннае валоданнеПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 49.. Сам Сіверс у Барбарове (ці на Нараўляншчыне) не пражываў, а кіраваў маёнткам яго адміністратар-камісар Станіслаў Левановіч.

З 1800 года ў вёсцы працаваў завод па вытворчасці паташу, які належаў Якаву СіверсуПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 428.. На заводзе выраблялася 200 пудоў паташуПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 429.. З 1808 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Завайць) стаў зямельнай уласнасцю дваран фон Гольстаў. У 1826 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Завайць) паводле куплі перайшоў ад фон Гольстаў ва ўласнасць дваран Горватаў. Пры падзеле сямейнай спадчыны паміж чатырма сынамі Ігната Тадэвушавіча Горвата (1764 — каля 1826) вёска Завайць стала ўваходзіць у склад буйнога маёнтка Галоўчыцы, які атрымаў Станіслаў Ігнатавіч Горват (1804—1884).

У 1828 г. на завайцянскай фабрыцы па вырабу паташу Станіслава Горвата працавала 29 рабочых з сялян маянткоўца Горвата.

Паводле сялянскай рэформы 1861 г. у Расійскай імперыі сяляне атрымалі вызваленне ад прыгонніцтва і права на частку зямель маянткоўца Станіслава Ігнатавіча Горвата (1804—1884).

Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У канцы XIX ст. у вёсцы было створана сельскагаспадарчае таварыства, якое ў 1905 г. налічвала 46 двароў (гаспадаркі) і мела 1237,28 дзесяцін зямлі.

У 1908 г. вёска ў складзе Нараўлянскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1916 г. адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным сялянскім доме, а ў жніўні 1925 г. для яе пабудаваны ўласны будынак.

У 1930 г. у вёсцы арганізаваны першы калгас «Новая Завайць» і працавала кузня.

У час Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная група пад кіраўніцтвам З. Жолудзя. У баях каля вёскі загінуў 31 савецкі салдат (пахаваны ў брацкай магіле каля Дома культуры). 66 жыхароў загінулі на фронце.

З 26 красавіка 1962 года па 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Завайцянскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области , была цэнтрам калгаса «Чырвоны Баец».

Інфраструктура Размешчаны 9-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін.

Насельніцтва 1795 год — 275 жыхароў, 40 двароў 1834 год — 53 двары 1897 год — 315 жыхароў Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 60., 59 двароў 1909 год — 449 жыхароў, 68 двароў 1924 год — 563 жыхары, 128 двароўНаровлянский район. Список населенных мест за 1924 год 1959 год — 713 жыхароў 1996 год — 447 жыхароў, 187 двароў 2004 год — 305 жыхароў, 127 двароў

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Археалагічныя мясціны За 0,5 км і 7 км на паўночны-захад ад вёскі знаходзяцца адпаведна па аднаму старажытнаму гарадзішчуПамяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 35..

Вядомыя асобы Анатоль Аляксандравіч Сівак (нар. 1962) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2020—2026).

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты M-35-11. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1988 г. Наровля и Наровлянский район / сост.: Н. В. Кузьменкова, Н. И. Данильченко, С. В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — 26 с. Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В. В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с. Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Нараўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Сапегі Катэгорыя:Жудры Катэгорыя:Аскеркі Катэгорыя:Сіверсы Катэгорыя:Гольсты Катэгорыя:Горваты