Камаро́вічы (, ) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камаровіцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 59 км у напрамку на поўнач ад Петрыкава, за 224 км ад Гомеля. Каля аграгарадка працякае рака Арэса.
Гісторыя У 1662 г. згадваецца ў складзе Мазырскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 1.
У 1968 годзе да вёскі далучана вёска ЗаполлеРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214)..
Насельніцтва 1997 — 879 жыхароў, 356 двароў.
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Вядомыя асобы Эма Дмахоўская (1864—1919) — польскамоўная пісьменніца, беларуская фалькларыстка і этнограф. Васіль Міхайлавіч Байкоў (нар. 1953) — беларускі палітык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Камаровіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна