Судзі́бар. Сустракаецца таксама варыянт Су́дзібар (, ) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галубіцкага сельсавета. На сёння фізічна не існуе.
Назва У літоўскай антрапаніміі вядомыя іменныя асновы Sud-, Bar-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 77, 141..
Побач, цераз Снядзін, вёска Мардзвін, назва якой таксама імаверна ад двухасноўнага імені.
Вядомае смаргонскае прозвішча Судзібар.
Гісторыя Вёска ўваходзіла ў склад буйного маёнтка Снядзін. У сярэдзіне XVIII ст. маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Паўлінаў, Судзібар, Засоп'е) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 г. у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.
У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) купіў маёнтак Снядзін (з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Судзібар, Засоп'е і інш.) у Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Снядзінскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .
Крыніцы
Літаратура Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s. Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s. Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. – Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s. Urbański, A. Memento kresowe / A. Urbański. — Warszawa : Drukarnia St. Niemiry syn i S-ka, 1929. — 156 s.
Спасылкі
Катэгорыя:Галубіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Кеневічы Катэгорыя:Масальскія