Чалю́шчавічы (, ) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Чалюшчавіцкага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Петрыкаў, за 184 км ад Гомеля, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Пціч.

На захад ад вёскі абсалютная вышыня мясцовасці дасягае 186 м, гэта найбольшая адзнака вышыні на Прыпяцкім Палессі.

Гісторыя У 1968 годзе да вёскі далучана вёска ЗарэчкаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214)..

Насельніцтва 2003 год — 659 жыхароў, 299 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Вядомыя асобы Ніна Мікалаеўна Мазай (1950—2019) — беларускі палітык і дыпламат.

Крыніцы

Літаратура — С. 212.

Спасылкі

Катэгорыя:Чалюшчавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна