Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2015 (25-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2015-га года.
Пераможцам турніру стаў мінскі «Прамень», які разам з «Уздой» і «Тарпеда» (Мінск) атрымаў пуцёўку ў Першую лігу.
Рэгламент сезону 2015 Як і ў папярэднімм сезоне, чэмпіянат Другой лігі прайшоў у два этапы. На першым этапе каманды былі падзелены на дзве групы і правялі двухкругавы турнір, пасля чаго па чатыры найлепшыя каманды склалі «фінальную групу». Пры гэтым набраныя на першым этапе ачкі захоўваліся, а каманды групы «А» гулялі толькі з камандамі групы «Б». Тры прызёры атрымоўвалі права выступаць у наступным сезоне ў Першай лізе. Каманды, якія занялі 5-10-е месцы на першым этапе, згулялі паміж сабой па два стыкавыя матчы па схеме А5—Б5 і вызначылі выніковыя месцы ў турнірнай табліцы з дзявятага і ніжэй.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія выйшлі ў Першую лігу з Другой лігі «Баранавічы» (1-е месца ў Другой лізе 2014) «Крумкачы» (Мінск) (2-е месца ў Другой лізе 2014) «Орша» (3-е месца ў Другой лізе 2014) «Кобрын» (5-е месца ў Другой лізе 2014, атрымаў месца ў Першай лізе дзякуючы спыненню існавання «Мінска-2»)
Клубы, якія выбылі з Першай лігі ў Другую лігу «Хваля» (Пінск) (16-е месца ў Першай лізе 2014)
Новыя клубы, якія заявіліся ў Другую лігу «Вікторыя» (Мар'іна Горка) «Тарпеда» (Магілёў) «Любань»
Клубы, якія спынілі выступленні ў Другой лізе «Партызан-2002» (Мінск) (расфарміраваны) «Нёман-Мастадрэў» (Масты) (адмова ад удзелу) СКВІЧ (Мінск) (адмова ад удзелу) «Віцебск-2» (пераўтвораны ў дубль «Віцебска»)
Перайменаванні клубаў «Лівадыя» (Дзяржынск) змяніла назву на «Крутагор'е» (Дзяржынскі раён) «ЮА-Строй» (Жыткавічы) змяніў назву на ЮАС-ДЮСШ «Колас-Дружба» (Баранавіцкі раён) змяніў назву на «Колас-Меліяратар-Дружба», але часцей стаў звацца проста «Колас» Замест клуба «Маладзечна-2013» горад Маладзечна выставіў для ўдзелу ў Другой лізе «Маладзечна-ДЮСШ-4» «Рагачоў-МКК» скараціў назву да «Рагачоў-МК», але часцей стаў звацца «Дняпро» (Рагачоў) «Славянін» (Мінск) пераехаў у Ашмяны, дзе на яго аснове быў утвораны клуб «Ашмяны», які заявіўся замест «Славяніна» ў Другую лігу
Першы этап Група А
Група Б
Фінальны этап Турнірная табліца
Заўвага. Пры роўнай колькасці ачкоў «Узда» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Тарпеда» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах.
Стыкавыя матчы за 9—20 месцы Першыя матчы прайшлі 26 верасня, адказныя — 3 кастрычніка 2015 года. ВынікПершы матчАдказны матч За 9 месца Хваля (Пінск) 6:1 Тарпеда (Магілёў) 2:1 4:0 За 11 месца Колас (Баранавіцкі раён) 6:2 Жлобін 3:01 3:2 За 13 месца Вертыкаль (Калінкавічы) 2:22 Спартак (Шклоў) 1:0 1:2 За 15 месца Любань 0:12 АК Ждановічы 0:9 0:31 За 17 месца Рагачоў-МК 4:42 Крутагор'е (Дзяржынскі раён) 1:1 3:3 За 19 месца ЮАС-ДЮСШ (Жыткавічы) 3:3 Прыазёр'е (Верхнядзвінск) 3:01 0:31 Заўвагі. 1. Гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (3:0) у сувязі з няяўкай. 2. Пры роўнай колькасці забітых галоў пераможца па суме дзвых сустрэч вызначаўся дзякуючы большай колькасці галоў на выездзе.
Статыстыка гульцоў
Бамбардзіры №ГулецКлубГалы1 Юрый СыраквашкаПрамень252 Аляксандр МрынскіУзда213 Дзмітрый КупнеўскіАшмяны184 Януш ЛадуцькаАшмяны155 Дзяніс КазлоўскіАсіповічы12- Віталь РушніцкіХваля127 Аляксей ГуркоКлецк11- Дзяніс ДрыгалёўАсіповічы11- Павел МайсяёнакМаладзечна-ДЮСШ-411- Сяргей ФіліпаўТарпеда Магілёў11
Крыніца: Football.By
Спасылкі
2015 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2015 годзе Катэгорыя:2015 год у футболе