Асі́наўка (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.
Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 47 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 108 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).
Гісторыя Заснаваны ў пачатку 20 стагоддзя як хутар, пазней ператвораны ў пасёлак. У 1931 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 12 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).
Насельніцтва 1959 год — 72 жыхары. 2004 год — 10 жыхароў, 7 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна