Во́саў, сустракаецца таксама варыянт Во́сава, н.; О́саў, м.. (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.
Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 44 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 105 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах пасёлак вядомы з 19 стагоддзя як невялікае пасяленне ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1931 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну 8 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).
Насельніцтва 1897 год — 201 жыхар, 29 двароў. 1909 год — 254 жыхары. 1959 год — 100 жыхароў. 2004 год — 30 жыхароў, 13 гаспадарак.
Вядомыя асобы Валерый Мікалаевіч Гапееў (нар. 1963), беларускі пісьменнік і журналіст
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна