Крыстапо́лле. Сустракаецца таксама варыянт Крыстапо́ле (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.

Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 101 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па дарозе (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц пасёлак вядомы з 19 стагоддзя як сяленне ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Узгадваецца прынамсі з 1851 года як паштовая станцыя 3-га класа на Маскоўска-Варшаўскай шашы. Будынак станцыі тыповы, ў неагатычным стылі са стральчатымі вокнамі, створаны па праекце 1843 года. Памешчык Радзевіч у 1865 годзе меў тут 230 дзесяцін зямлі. Побач была каталіцкая капліца. З 1907 года паштовае аддзяленне пачало прымаць тэлеграмы. У 1930 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 10 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).

Насельніцтва 1858 год — 71 жыхар, 15 двароў. 1959 год — 184 жыхары. 2004 год — 33 жыхары, 10 гаспадарак.

Славутасці Крыстапольскія векавыя дрэвы — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння (на ўсходняй ускраіне пасёлка).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна