Но́вая Але́шня (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 49 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 110 км ад Гомеля. Праз вёску працякае рака Гутлянка (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 стагоддзя. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1777 годзе узгадваецца як маёмасць Марыяны Пузыны з Юдзіцкіх (дачкі Міхала Юдзіцкага). Па інвентары 1788 года вёска мела 37 двароў, знаходзілася ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1858 годзе вёска мела 40 двароў і належала памешчыку Хмызоўскаму. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1897 годзе ў вёсцы дзейнічаў вятрак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну нямецкія акупанты спалілі 16 двароў і забілі 5 жыхароў, 39 вяскоўцаў не вярнуліся з фронту. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).

Насельніцтва 1777 год — 140 жыхароў. 1897 год — 396 жыхароў, 57 двароў. 1909 год — 518 жыхароў, 63 двары. 1959 год — 200 жыхароў. 2004 год — 53 жыхары, 31 гаспадарка.

Вядомыя асобы Анатоль Герасімавіч Цікавенка (нар. 1952) — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна