Старасе́лле (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 42 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 3 км на поўдзень ад вёскі Новыя Журавічы паблізу ад аўтамабільнай дарогі (Доўск—Слаўгарад). Праз вёску працякае рака Гутлянка (прыток Дняпра).
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. З 1700 года працавала сукнавальня. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1777 годзе маёмасць Марыяны Пузыны з Юдзіцкіх (дачкі Міхала Юдзіцкага).Мицик Ю. Albaruthenica. Студії з історії Білорусі. — Київ: Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2009. С. 246 Станам на 1857 год у прыходзе Балатнянскай Пакроўскай царквы.1857. Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении. — РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80 У 1867 годзе памешчык меў у вёсцы 391 дзесяціну зямлі, вадзяны млын і сукнавальню. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 2-й палове 19 стагоддзя адкрыта народнае вучылішча (у 1889 — 20 вучняў). У 1897 годзе паводле перапісу мела 74 двары, 476 жыхароў, царкву, 3 ветракі, знаходзілася ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, побач аднайменны фальварак. Аддзяленне паштовай сувязі ў 1911 годзе ператворана ў паштова-тэлеграфнае. У выніку пажару 10.4.1925 года згарэлі 52 пабудовы. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1943 года нямецкія акупанты спалілі 41 двор і загубілі 4 жыхары. 46 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1979 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Карчаваха. У складзе калгаса імя У.І.Леніна (цэнтр — вёска Балотня). Мела бібліятэку і фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва 1777 год — 126 жыхароў 1897 год — 476 жыхароў, 74 двары. 1959 год — 558 жыхароў. 1940 год — 710 жыхароў, 118 двароў. 2004 год — 157 жыхароў, 80 гаспадарак.
Славутасць Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (X–XIII стагоддзі), на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі — .
Гл. таксама Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рагачоўскага раёна
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна