Хво́йнік (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.
Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 106 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).
Гісторыя Пасёлак заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе ў вёсцы загінулі 8 камандзіраў падраздзяленняў 63-га стралковага корпуса, 4 пасялкоўцы загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).
Насельніцтва 1959 год — 58 жыхароў. 2004 год — 39 жыхароў, 7 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна