Цаге́льня (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.

Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 44 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 105 км ад Гомеля. Побач аўтадарога (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (за 1 км на паўночны ўсход) сведчыць аб засяленні гэтых мясцін з далёкай старажытнасці. Сучасны пасёлак заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 15 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).

Насельніцтва 1959 год — 170 жыхароў. 2004 год — 26 жыхароў, 13 гаспадарак.

Славутасці Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.) — 1 км на паўночны ўсход, урочышча Гарадок .

Гл. таксама Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рагачоўскага раёна

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна