Лясно́е (, ) — пасёлак у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Балатнянскага сельсавета.

Геаграфія Пасёлак знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 106 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе (Доўск—Слаўгарад).

Гісторыя Пасёлак заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 пасялкоўцаў загінулі на фронце. У складзе калгаса імя У. І. Леніна (цэнтр — вёска Балотня).

Насельніцтва 1959 год — 69 жыхароў. 2004 год — 10 жыхароў, 7 гаспадарак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Балатнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна