Ю́дзічы (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 26 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 92 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтамабільнай дарозе (Рагачоў—Доўск).
Гісторыя У наваколлі вёскі знойдзеныя курганны могільнік X—XI стагоддзя з 62 насыпамі (за 0,5 км на поўдзень), курганны могільнік з 40 насыпамі (за 0,5 км на паўднёвы ўсход) і селішча эпохі Кіеўскай Русі (за 0,5 км на паўднёвы ўсход), што сведчыць аб засяленні гэтых мясцін з далёкай старажытнасці. Маёнтак Юдзічы заснаваў ў XVI стагоддзі Аляксандр Юдзіцкі, падсудак рэчыцкі, на землях, падараваных Стафанам Баторыем за службу. На той момант — у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1777 годзе вёска ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, узгадваецца як маёмасць падстарасты Акіма Юдзіцкага (разам з вёскамі Сіпораўка, Малашкавічы, Гуцішча, Валосавічы, Ямнае).Ведомость о дворянах Могилевской губернии, по разделению на 12-ть уездов, 1777 год, c. 107 Па рэвізіі 1858 года уладанне памешчыка Д. П. Турчанінава. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы размяшчаліся вятрак, карчма, школа граматы, вёска адносілася да Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1917 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1931 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала падпольная патрыятычная група (кіраўнік С. С. Троцкая). Падпольшчыкі перадалі партызанам 7 вінтовак, 1 аўтамат, 2 скрыні гранат і 2 скрыні патронаў. У 1943 годзе нямецкія карнікі спалілі 8 двароў. 34 вяскоўцы не вярнуліся з фронту. У складзе эксперыментальнай базы «Доўск» (цэнтр — вёска Доўск). У савецкія часы были створаныя 9-гадовая школа, бібліятэка, клуб, аддзяленне сувязі. Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Серабранскага сельсавета.Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Насельніцтва
Славутасці Курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (X—XIII стагоддзі) .
Гл. таксама Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рагачоўскага раёна
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Доўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна