Лучы́н (, ) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. У складзе Забалацкага сельсавета.

Стаіць на правым беразе Дняпра, каля аўтадарогі Рагачоў—Жлобін. Цэнтр калгаса. За 8 км на поўдзень ад Рагачова, 113 км ад Гомеля, 5 км ад чыгуначнай станцыі Луцкае.

Станам на 1999 год у Лучыне 919 жыхароў, 435 двароў.

Гісторыя Побач паселішча выяўлены археалагічныя помнікі (гарадзішча і селішча), у тым ліку часоў ранняга сярэднявечча. Некаторыя даследчыкі лічаць, што паселішча можа быць тоесным Лучыну, гораду Смаленскай зямлі, згаданаму крыніцамі пад 1138, 1172 і 1210 гадамі, аднак, у гэтай версіі ёсць супярэчнасці.

Таксама Лучын згаданы ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV — пачатак XV стагоддзяў), але няма пэўнасці якога паселішча тычыцца гэта згадка.

У XIV—XVIII стагоддзях у Рагачоўскай воласці Вялікага Княства Літоўскага. Згаданы ў грамаце караля Казіміра ад 1480 года менскаму купцу Церашковічу. У XVI стагоддзі вядомы як сяло Лучын. У 1756 годзе сяло ў Задруцкім войтаўстве Рагачоўскага старостваLVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 16v..

З 1793 года ў Расійскай імперыі, у Рагачоўскім павеце Беларускай, з 1802 — Магілёўскай, з 1919 — Гомельскай губерняў.

У 1886 годзе — 672 жыхары, 114 двароў, царква, 2 ветракі.

З 1924 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета ў Рагачоўскім раёне Бабруйскай акругі (да 1930), з 1938 года ў Гомельскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія захопнікі двойчы (у 1941 і 1944 гадах) часткова спальвалі Лучын.

У 1972 годзе — 1352 жыхары, 387 двароў.

Да 1 снежня 2009 года Лучын быў цэнтрам аднайменнага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Рогачевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 287 .

Установы Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

Помнікі Брацкая магіла савецкіх воінаў. — Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Каля вёскі група археалагічных помнікаў Лучын. — , , , , ,

Вядомыя асобы Пётр Андрэевіч Пілютаў (1906—1960) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Забалацкі сельсавет (Рагачоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна