Старо́е Сяло́ (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Старасельскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 12 км у напрамку на поўнач ад горада Рагачоў, за 131 км ад Гомеля, за 2 км ад чыгуначнага раз’езда Старасельскі. Праз вёску працякае рака Дабрыца, пралягае аўтамабільная дарога (Зарэчча — аўтамабільная дарога ). У вёсцы дзейнічае філіял ААТ «Птушкафабрыка „Рассвет“» (былая птушкафабрыка «Рагачоўская»).
Гісторыя Згадваецца ў 1756 годзе як вёска Стараселле ў Рагачоўскім войтаўстве Рагачоўскага старостваLVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 25..
У 2001 годзе — 530 жыхароў у 198 дварах.
Насельніцтва
Памятныя мясціны Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан.
Вядомыя асобы Рыгор Ціханавіч Лынькоў (1909—1941) — беларускі савецкі паэт, перакладчык.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Старасельскі сельсавет (Рагачоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна