Ці́хінічы (, ) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ціхініцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзяцца за за 22 км на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін). Тут знаходзіцца прыпыначны пункт Ціхінічы. Палявая дарога злучае вёску з шашай Бабруйск — Гомель.
План складаецца з доўгай простай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтру якой з усходу далучаюцца 2 шчыльна забудаваныя кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, цагляная і драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Ціхінічы ўпамінаюцца ў XV ст. У 1440-я маёнтак вылучылі з Рагачоўскай воласці. Пад 1493 Ціхінічы (пад назвай Ціханцы) упамінаюцца ў Літоўскай метрыцы як маёнтак недалёк ад Рагачова. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Пад 1567 яны значацца ў попісе літоўскага войска.
Па 1784 Ціхінічы атрымалі статус мястэчка. З 1792 тут дзейнічала царква Святога Міхаіла.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ціхінічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. На 1824 тут штогод праводзіліся 3 кірмашы С. 120., вядомыя гандлем дубленымі і простымі сялянскімі футрамі і кажухамі. Паводле інвентару за 1848 Ціхінічамі валодалі Аскеркі. На 1860 у мястэчку было 92 драўляныя будынкі, малітоўная школа, бровар.
З 1864 у Ціхінічах працавала школа, у якой у першы год яе працы навучаліся 51, а ў 1889 — 58 хлопчыкаў і дзяўчынак. На 1880 — 126 двароў, мураваня царква, 6 крамаў, паштовая кантора, прыёмны лекарскі пункт, малітоўная школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі аднайменныя мястэчка (246 двароў, царква, 2 малітоўныя дамы, 3 бібліятэкі, хлебазапасны магазін, 13 крамаў, карчма) і фальварак (13 двароў, вінакурня).
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 Ціхінічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, а з 16 студзеня ў склад РСФСР. У 1924 Ціхінічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. У 1930 у вёсцы працавалі спіртзавод (з 1890), цагельня (з 1921), маслазавод, 2 кузні, вятрак, шавецкая майстэрня. На 1941 — 135 двароў.
16 студзеня 1975 года да Ціхініч далучаны суседнія вёскі Лейчыцы і СлапішчаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453)..
У 1989—1991 тут збудавалі 200 цагляных, катэджавага тыпу, дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных месцаў па аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
На 2004 у Ціхінічах было 584 гаспадаркі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1826 год — 556 чал.; 1860 год — 944 чал.; да 1880]] — 746 чал. S. 679.; 1880 год — 837 чал.; 1897 год — 988 чал. у мястэчку Ціхінічы і 274 чал. у фальварку Ціхінічы XX стагоддзе: 1941 год — 835 чал.; 1959 год — 593 чал. у вёсцы Ціхінічы і 281 чал. у пасёлку саўгасу Ціхінічы XXI стагоддзе: 2003 год — 1216 чал. С. 130.; 2004 год — 1490 чал.; 2009 год — 1584 чал.
Інфраструктура У Ціхінічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці Вінакурня
Страчаная спадчына Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1811; рымска-каталіцкая) Царква Святога Міхаіла (1792; Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія)
Галерэя
Вядомыя асобы Аўген Калубовіч (1910—1987) — гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ціхініцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства