Карава́цічы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Караваціцкага сельсавета.

У 1926—1954 гадах цэнтр Караваціцкага сельсавета, у 1954—1962 гадах цэнтр Першамайскага сельсавета, з 1962 года па наш час — цэнтр Караваціцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 29 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Рэчыца, за 60 км ад Гомеля, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бабічы. Каля аграгарадка пралягае аўтамабільная дарога .

Гісторыя У 1693 годзе згадваецца як вёска ў Рэчыцкім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 439. Насельніцтва 1997 год — 1020 жыхароў, 476 двароў.

Помнікі гісторыі і культуры 2 брація магілы савецкіх воінаў. Каля аграгарадка гарадзішчы мілаградскай (VII—III ст. да н. э.) і зарубінецай (II ст. да н.э. — V ст. н.э.) культур.

Вядомыя асобы Іван Анатолевіч Блізнец (нар. 1954) — расійскі прававед. Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў (нар. 1947) — беларускі палітык. Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Караваціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рэчыцкага раёна