Прудо́к (, ) — вёска ў Беларусі, у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парыцкага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Казлоўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 .
Геаграфія Знаходзіцца за 27 км у напрамку на паўночны захад ад горада Светлагорск, за 137 км ад Гомеля, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне, на аўтамабільнай дарозе Рэчыца — Бабруйск.
Насельніцтва 2000 год — 308 жыхароў, 146 двароў.
Помнікі гісторыі і культуры Каля вёскі археалагічны помнік: селішча 2-й паловы I тысячагоддзя да н.э. — пачатку II тысячагоддзя н.э. ()
Вядомыя асобы Георгій Кузьміч Мітраховіч (1930—2001) — Заслужаны будаўнік БССР (1965).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-119. Выданне 1981 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Парыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Светлагорскага раёна