Болхаў () — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Болхаўскага раёна Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 12,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў XIII стагоддзі. Горад размешчаны на рацэ Нугр (прыток Акі) на аўтамабільнай дарозе Арол — Бялеў, за 55 км на поўнач ад Арла. Насельніцтва

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (хлебазавод, масласыраробчы завод), пеньказавод, мэблевая фабрыка, заводы паўправадніковых прыбораў, «Болхаўферммаш». Конезавод, племзавод буйной рагатай жывёлы.

Вядомыя асобы Аляксей Мікалаевіч Апухцін — рускі паэт, празаік. Мікалай Міхайлавіч Страхаў (1900—1978) — савецкі геолаг і геахімік, акадэмік Акадэміі навук СССР.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Арлоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў XIII стагоддзі