Арол () — горад (з 1708 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 311,6 тыс. чалавек (2019). Горад размешчаны ў межах Сярэднярускага ўзвышша, на берагах ракі Акі і яе прытока Орліка.

Назва Назва паселішча Арол ад назвы ракі Орлік. Тая лічыцца другаснай і перш мела ў аснове балцкі гідранімічны корань Arl-. У народа-этымалагічным сэнсе пазнейшы тапонім быў прыстасаваны пад назву птушкі аролВ. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166..

Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы ракі Арлея на ўсходзе ад смаленскага КардымаваВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176., азёраў Арлея на поўначы ад Віцебска і Арлейка (< Арлея) каля Полацка, прускага возера Arle.

Далей да гідранімічнага кораня Ar- як у назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45-47..

Адпачатная балцкая назва ракі Орлік значыла «Хуткаплынная (рака)».

Гісторыя Заснаваны ў 1566 годзе як крэпасць для абароны паўднёвых межаў Рускай дзяржавы. У пачатку XVII ст. — адзін з ачагоў Сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе ўваходзіў у склад Кіеўскай губерні, а з 1719 года — цэнтр Арлоўскай правінцыі, з 1727 года — у складзе Белгародскай губерні, з 1778 года — цэнтр Арлоўскай губерні. У XVIII—XIX стст. дваранска-купецкі горад з прадпрыемствамі па апрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, ліцейнымі і механічнымі заводамі; буйны цэнтр хлебагандлю. З 1928 года знаходзіўся ў складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці, з 1934 года — у Курскай вобласці, з 1937 года — цэнтр Арлоўскай вобласці. 3 кастрычніка 1941 года быў акупаваны гітлераўскімі войскамі.

Насельніцтва

Транспарт Арлоўскі трамвай

Беларусы ў Арле

Беларусы з’яўляюцца чацвёртай нацыянальнасцю горада пасля рускіх, украінцаў, армян і ў агульнай колькасці жыхароў займаюць (0,28 %). У Арле нарадзіўся беларускі фізік Мікалай Сяргеевіч Акулаў.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Міхаіл Міхайлавіч Бахцін (1895—1975) — рускі філосаф. Аляксандр Іванавіч Бухвостаў (нар. 1944) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч. Ігар Веніямінавіч Васілеўскі (нар. 1941) — педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1993). Эдуард Міхайлавіч Дзямідаў (1932—1993) — беларускі архітэктар. Віктар Цімафеевіч Лебедзеў (нар. 1932) — беларускі акцёр. Уладзімір Аляксандравіч Русанаў (1875—1913) — расійскі даследчык Арктыкі. Іван Аляксандравіч Фамін (1872—1936) — рускі савецкі архітэктар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Арлоўскай вобласці