Алякса́ндр, Алесь () — адно з самых папулярных мужчынскіх імёнаў. У перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы «мужны абаронца людзей» («алекс» — абаронца, «андрос» — мужчына). Жаночая форма — Аляксандра.
Паходжанне Імя Аляксандр мае старажытнагрэчаскае паходжанне. Упершыню сустракаецца ў запісе мікенскім лінейным пісьмом у жаночай форме як <a-re-ka-sa-da-ra>The Linear B word a-re-ka-sa-da-ra. Імя Аляксандр меў траянскі царэвіч Парыс. У «Кіпрыях» Парыс называецца толькі АляксандрамHomerica: The Cypria (fragments). Імя было распаўсюджана сярод македонскіх валадароў. Найбольш знакамітым з іх з’яўляўся Аляксандр Вялікі.
У хрысціянскую пару шырока выкарыстоўвалася ў якасці першага або другога імя. Так, імя Аляксандр было хросным імем вялікага князя Вітаўта і першым імем вялікага князя Аляксандра Ягелончыка, нададзеным імем некалькіх пап рымскіх.
Іншамоўныя аналагі
(Ал'ііскандар) (Алек'сандр) бас.: Александар
ідыш: אלעקסאנדער
кара.: İskender
крым.: Искендер
ст.-слав.: Алєѯандръ таджик.: Искандари тат.: Искәндәр
Вядомыя носьбіты Аляксандр Вітаўт Аляксандр I Добры Аляксандр I (імператар расійскі) Аляксандр I Карагеоргіевіч Аляксандр II (імператар расійскі) Аляксандр II (кароль Шатландыі) Аляксандр Карлавіч Ельскі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка Аляксандр Македонскі Аляксандр Парыс Аляксандр Сяргеевіч Пушкін Аляксандр Нічыпаравіч Шыманоўскі Аляксандр Ягелончык
Спасылкі ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паходжанне беларускіх імёнаў Behind the Name: Meaning, origin and history of the name Alexander
Аляксандр Аляксандр