Лі́пецк () — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ліпецкай вобласці. Насельніцтва 500 тыс. чалавек (2024). Заснаваны ў 1703 годзе.

Геаграфія Горад размешчаны на мяжы Сярэднярускага ўзвышша і Окска-Данской раўніны, на абодвух берагах ракі Варонеж, за 438 км на поўдзень ад Масквы. Вышыня цэнтра горада над узроўнем мора каля 160 м.

Эканоміка Асноўнае прадпрыемства горада — Наваліпецкі металургічны камбінат; таксама функцыянуе металургічнае прадпрыемства «Свабодны сокал». Развіта машынабудаванне і металаапрацоўка: ААТ «Ліпецкі трактар», АТ «Ліпецкі станкабудаўнічы завод», завод пускавых рухавікоў, заводы бытавой тэхнікі і іншыя. Ёсць прадпрыемствы па выпуску будаўнічых матэрыялаў: вытворчасць цэменту, сілікатнай цэглы, жалезабетонных канструкцый і інш. Хімічная прамысловасць: заводы — азотна-тукавы (на базе коксахімічнай вытворчасці Наваліпецкага металургічнага камбіната), «Хімпрадукт», гумава-пласмасавых вырабаў.

Апроч гэтага, маюцца шматлікія прадпрыемствы харчовай (кандытарская фабрыка, завод мінеральных вод і іншыя) і лёгкай прамысловасці (швейная фабрыка «Ліпчанка», фабрыка «Ліпецкія ўзоры», мэблевая фабрыка і іншыя)

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Васіль Іванавіч Вядзернікаў (1919—1991) — матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук — С. 338. Мікалай Канстанцінавіч Сакалоў (нар. 1946) — беларускі гісторык.

Гл. таксама Ліпецкі трамвай Ліпецкая авіяцыйная школа Беларуская вуліца

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1703 годзе