Магі () — гандлёвая марка сухіх супоў і харчовых закрас. Уваходзіць у партфель брэндаў кампаніі Nestle.

Гісторыя паходжання

У 1882 годзе на сходзе грамадскай арганізацыі Swiss Public Welfare Society доктар Фрыдолін Шулер дакладваў пра вынікі аналізу захворванняў сярод рабочых. Адной з асноўных праблем доктар лічыў недахоп у ежы бялкоў. На яго думку, брак жывёльных бялкоў можна замясціць таннымі расліннымі. Ідэя зацікавіла прадпрымальніка Юліуса Магі, тым часам уладальніка кампаніі Julius Maggi & Cie, якая аб’ядноўвала млыны ў Кемптале, Цюрыху і Шафхаўзене.

19 лістапада 1884 года прадукт, распрацаваны кампаніяй Julius Maggi & Cie і групай навукоўцаў на чале з доктарам Шулерам, быў ухвалены грамадскай арганізацыяй.

У 1947 годзе Nestle уключыла ў свой склад кампанію-вытворца Maggi.

Спасылкі

Афіцыйны сайт брэнда Maggi Афіцыйны сайт кампаніі Nestlé

Катэгорыя:Гандлёвыя маркі