Генрых Юр’евіч Грыгоніс () — беларускі тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1941).
Біяграфія Нарадзіўся 20 мая 1889 года ў в. Падбярэззе Віленскага павета.
У 1908—1915 гадах працаваў у антрэпрызах на Далёкім Усходзе, у 1917—1919 гадах — у тэатрах Петраграда. У 1919 годзе — у Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі (выканаў ролі Пустарэвіча, Старца ў «Паўлінцы» і «Раскіданым гняздзе» Я. Купалы). З 1920 года — у Першым беларускім дзяржаўным тэатры.
Памёр 4 лістапада 1955 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Творчасць
Акцёр яркай сцэнічнай індывідуальнасці; яму былі уласцівы вострая камедыйнасць і лірыка-драматычная афарбоўка роляў. Створаныя ім народныя характары адметныя сакавітым гумарам, нацыянальным каларытам: Даліла («На Купалле» М. Чарота), Каваль («Каваль-ваявода» Е. Міровіча), Мікола («Салавей» З. Бядулі), Анісім («Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка), Нічыпар, Сымон Верас («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы). У класічным рэпертуары асаблівы поспех меў у ролі Журдэна («Мешчанін у дваранах» Мальера). Сярод іншых значных роляў: Дзяк («Пісаравы імяніны» У. Галубка), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Здымаўся ў кіно: «Кармялюк», «Хто смяецца апошнім» і інш.
Літаратура
Генрых Юр’евіч Грыгоніс // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 1. — С. 315—316.
Спасылкі
Генрих Григонис // kino-teatr.ru
Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР