thumb|300px|Кававы столік
Стол — прадмет мэбліГОСТ 20400-80 Продукция мебельного производства. Термины и определения, які складаецца з гарызантальнай паверхні (стальніцы), прызначанай для размяшчэння на ёй прадметаў і выконвання работ, і падставы.
Сталы выкарыстоўваюцца для таго, каб размяшчаць прадметы, у прыватнасці ежу, на вышыні, зручнай для чалавека. Пры гэтым чалавек можа сядзець ці стаяць. Форма стальніцы пераважна круглая ці прамавугольная, але існуе вялікая колькасць сталоў са стальніцай у форме іншых геаметрычных фігур, нават самых складаных. Колькасць апор змяняецца ад адной, якая знаходзіцца ў цэнтры да той колькасці, якую задумаў яго стваральнік.
Сталы ўпершыню з'явіліся ў Старажытным Егіпце і затым сталі шырока выкарыстоўвацца паўсюдна.
Віды сталоў Існуе мноства разнавіднасцей стала: барны стол (барная стойка) більярдны стол раздзелачны стол абедзенны стол (можа быць рассоўным) кававы стол сервіровачны стол пісьмовы стол часопісны стол туалетны стол стол для тэлевізара (AV-стол) стол для пасяджэнняў стол для машыністкі камп'ютарны стол прыстаўны стол шахматны стол і інш.
Галерэя
Гл. таксама Верстак Дастархан — нізкі абедзенны стол
Літаратура
Катэгорыя:Мэбля