Засце́нак (, ) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Алексіцкага сельсавета.

Гісторыя У крыніцы, заснаванай на звестках рэвізіі 1795 года, сказана, што сяло Абухаўшчына і хутар Засценак належалі панам Абуховічам, «но ныне у Яна Оскирки по декрету»Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73.

У 1845 годзе ў маёнтку Засценак пачала працаваць вінакурняСписок фабрик и заводов европейской России. – С.-Петербург, 1903. С. 577. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 10 жыхароў двара Засценак былі парафіянамі Юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 379.

У парэформенны перыяд Засценак належаў да Юравіцкай воласці. На 1866 год 7 жыхароў двара Засценак названыя парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіПодробные ведомости приходов римско-католического исповедания по Речицкому уезду Минской губернии. 1866 г.: НГАБ. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 1816. А. 404. У 1876 годзе прыкладна з 1800 дзесяцін угоддзяў на ворыва прыпадала ўсяго 12 дз.; на адкорме стаяла больш як 40 галоў жывёлыПамяць. Калінкавіцкі раён. — Мінск, 1999. С. 90. Паводле спісу землеўладальнікаў Мінскай губерні, у 1889 годзе двор Засценак з 1795 дзесяцінамі ўгоддзяў належаў Альфрэду, сыну Каятана, АбуховічуСписок землевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 372. У 1903 годзе вінакурня ў Засценку таго ж уладальніка сіламі 8 рабочых мела гадавую вытворчасць спірту на 12 400 рублёў, перарабляла 31 050 пудоў бульбы на 5 782 рублі, зялёнага соладу 2 250 пудоў.

На 1909 год у аднадворным фальварку Засценак Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета было 16 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 73. У даведніку 1910 года сказана, што вінакурня ў Засценку Альфрэда Абуховіча заснаваная ў 1868 годзе, спірту сіламі 7 рабочых вырабляла 12 000 вёдраў на 8 000 руб.Список фабрик и заводов России 1910 г. / 2-е изд. – Москва, 1910. С. 515 На 1912 год дадалася яшчэ звестка пра конны рухавік ды гадавы аб'ём на 11 110 руб.Список фабрик и заводов Российской империи. / Под ред. В. Е. Варзара. – С.-Петербург, 1912. Гр. XIб. С. 196

Згодна з матэрыяламі скразнога абследавання прыватнаўласніцкіх гаспадарак Юравіцкай воласці, у 1916 годзе маёнткам Засценак, гаспадарча звязаным з яго ж фальваркам Абухаўшчына, валодаў Станіслаў, сын Альфрэда, Абуховіч. Сям'я гаспадара складалася з 9 чалавек – 3 мужчын (усе работнікі), 6 жанчын (3 работніцы). 1 мужчына на службе, 6 мужчын-работнікаў, з якіх 1 бежанец (вайна), 12 жанчын, з іх 4 работніцы. Усяго ў фальварку – 28 чалавекНГАБ у Менску. Ф. 325. Воп. 2. Спр. 474. А. 20.

У 1917 годзе – 3 двары, 20 жыхароў, 153 дзесяціны зямлі. 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. засценак у складзе Юравіцкай воласці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Юравіцкая воласць Рэчыцкага павета ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Пры землеўпарадкаванні былога маёнтка ў 1920-я гады былі створаны сад Засценак і аднайменны саўгас.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года хутар Засценак з 6 гаспадаркамі і 30 жыхарамі — у Глінішчанскім сельсавеце Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі, 10 лістапада 1927 года — у Алексіцкім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 года Засценак у складзе Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Засценку было 20 двароў з 79 жыхарамі. У вайну акупанты спалілі пасёлакБез срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 499.

З 8 студзеня 1954 года Засценак — у складзе Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў пасёлку 92, у 1970 годзе — 53 жыхары.

Ліквідаваны 20 верасня 2011 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 сентября 2011 г. № 68 .

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі