Віць (, ; да 30 ліпеня 1964 года Гно́еўУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Барысаўшчынскага сельсавета.

Геаграфія Вёска месціцца за 16 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Хойнікі, 119 км ад Гомеля, на правым беразе ракі Віць (прыток Прыпяці).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Найранейшая на сённяшні дзень згадка пра паселішча ўтрымліваецца ў прывілеі караля Стэфана Баторыя Давыду Есману, датаваным 25 днём лютага 1585 года. Манарх, зважаючы на тое, што пан Давыд «на служъбахъ господаръскихъ… под Полоцкомъ, под Луками и под Псковом з нелитованьемъ здоровъя своего, не жалуючы утраты маетъности своее противъ непрыятелю нашому великому князю московскому статечъне и мужъне застановялъсе», падараваў шляхцічу «до жывота его», акрамя іншых добраў, «село Гновъ, в нем дымов двадцать пять» «у волости старостъва Мозырского, пры селе Загальи»Метрыка ВКЛ. Кніга запісаў 70. (1582—1585). / Падрыхт. А. А. Мяцельскі. — Мінск: Беларуская навука, 2008. № 177 Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У XVII—XVIII стагоддзях вёска належала да Загальскага староства. Паводле рэвізіі 1716 года wieś Gnoiow складалі тры дымы: гаспадары Піліп Гутнік, Амяльян Васіль з братам (Omelia Wasil z bratem), Сцяпан Бабарчык плацілі старосце князю Дамініку Яну Шуйскаму 12 злотых, 15 грошаў чыншуНГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 144.

Расійская імперыя

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гноеў апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. На 1795 год вёска, як і 12 іншых паселішчаў Загальскага староства, належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў суддзі Вінцэнція ЖукаПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72. Тады ў ёй налічвалася 52 двары, 176 жыхароў мужчынскага і 112 жаночага полуНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 494—502.

Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 года, Загальскага казённага маёнтка на той час выступаў абшарнік Тадэвуш СолтанНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 129—130, 161—162. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтка, да якога належаў і Гноеў, была ўтворана воласць з управай, згаданая ў 1848 годзе.Военно-статистическое обозрение Российской империи. Т. 9. Ч. 4. Минская губерния. — С.-Петербург: Тип. Деп. Ген. штаба, 1848. С. 5, 7. На 1850 год у вёсцы 39 двароў, 239 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 265 жыхароў вёскі Гноеў абодвух полаў былі прыхаджанамі Загальскай Свята-Троіцкай царквыРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 708.

У парэформенны перыяд Гноеў належаў да Хойніцкай воласці. Паводле ведамасці 1866 года 4 жыхары двара і 21 жыхар вёскі Гноеў былі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіПодробные ведомости приходов римско-католического исповедания по Речицкому уезду Минской губернии. 1866 г.: НГАБ. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 1816. А. 403. На пачатак 1870 года тут — 104 мужчынскія душы з былых дзяржаўных сялян, прыпісаных да Гноеўскага сельскага таварыства, 5 аднадворцаў, прыпісаных да воласціСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Гноеў большай часткай жыхароў заставаўся ў прыходзе Загальскай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 71.

Паводле перапісу 1897 года ў Гноеве было 110 двароў, 546 жыхароў, хлебазапасны магазін. На 1909 год у вёсцы налічваўся 121 двор з 704 жыхараміСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 38.

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гноеў у складзе Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85.

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 і на 15 красавіка 1921 года ў Гноеўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 45 і 88 вучняўДзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года вёска — цэнтр Гноеўскага сельсавета ў Хойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года — у складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Барысаўшчынскага сельсавета. У 1930 годзе тут было 194 двары з 938 жыхарамі, арганізаваны калгас «Чырвоная Зорка», працавалі вятрак і кузня. З 20 лютага 1938 года — у складзе Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Гноеве было 270 двароў з 924 жыхарамі. У вайну акупанты разбурылі 23 дамы, загубілі 109 вяскоўцаўБез срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 499. 102 жыхары загінулі на франтах.

З 8 студзеня 1954 года Гноеў адміністрацыйна належыць да Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года тут налічвалася 1194 жыхары. У складзе саўгаса «Барысаўшчына» з цэнтральнай сядзібай у аднайменнай вёсцы.

Насельніцтва 2021 год — 173 гаспадаркі, 444 жыхарыБарысаўшчынскі сельскі савет .

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Барысаўшчынскі сельсавет (Хойніцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Хойніцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі