Ламачы́ (, ) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавета.
Гісторыя У канцы XVIII ст. вёска ўваходзіла ў склад буйнога маёнтка Барбароў, які належаў Аскеркам, з 1794 г. Сіверсам, з 1808 г. фон Гольстам.
У 1826 г. маёнтак Барбароў (разам з вёскай Ламачы) паводле куплі перайшоў ад фон Гольстаў ва ўласнасць дваран Горватаў. Пры падзеле сямейнай спадчыны паміж чатырма сынамі Ігната Тадэвушавіча Горвата (1764 — каля 1826), вёска Ламачы (Ломачы) стала ўваходзіць у склад буйнога маёнтка Нароўля, які атрымаў Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868).
Паводле сялянскай рэформы 1861 г. у Расійскай імперыі, сяляне атрымалі вызваленне ад прыгонніцтва і права на частку зямель маянткоўца Даніэля Ігнатавіча Горвата (1810—1868)Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 51.. Па Устаўной грамаце 1862 г. маянткоўца Даніэля Горвата маёнтак Нароўля складаўся з пяці сельскіх таварыстваў: Нараўлянскага (мястэчка Нароўля і вёска Кныроўка), Вяжышчанскага (вёска Вяжышча), Карпавіцкага (вёска Карпавічы), Цешкаўскага (вёска Цешкаў) і Кажушкоўскага (вёскі Кажушкі і Ломачы (Ламачы)).
Крыніцы
Літаратура Виноградов, Д. Л. Живые прошлого страницы / Д. Л. Виноградов. — Минск : Вараксин, 2018. — 307 с.
Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Судкоўскі сельсавет Катэгорыя:Горваты Катэгорыя:Гольсты Катэгорыя:Сіверсы