Ло́мыш. Сустракаецца таксама варыянт Ло́муш (, ) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавета.
Гісторыя Тэрыторыя каля вёскі была заселена ўжо ў перыяд ранняга і сярэдняга неаліту, пра што сведчаць старажытныя паселішчы гэтага перыяду. У пасляваенны савецкі перыяд на агародах і сядзібах вёскі неаднаразова знаходзілі свідраваныя сякеры. Адна з іх — клінавідная, другая — рамбічная з усечаным абухом. Пры копцы сіласных ям каля возера Ломыш, ва ўрочышчы Крам’е, знойдзена напластаванне попелу і вугалю.
У 1926—1927 гадах цэнтр Ломышскага сельсавета.
Славутасці Паселішчы ранняга і сярэдняга неаліту
Вядомыя асобы Любоў Антанюк (1949—2006) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1992), прафесар (1997).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Судкоўскі сельсавет