Ру́днае (, ) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавета.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага Упершыню вёска згаданая ў судовым акце ад 6 красавіка 1590 года. Гэта пратэст пана кіеўскага падкаморага Шчаснага Харлінскага на адрас князя Аляксандра Вішнявецкага, старосты чаркаскага, які наслаў быў некалькі соцень падданых сваіх брагінскіх на чале з ураднікам Кірыянам Вайніловічам на вёскі Руднае, Храпкаў, Навасёлкі, Багушы, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, а яны людзей збілі і скалечылі, каморы і іншыя будынкі пашкодзілі, начынне рознае, худобу з быдлам пазабіралі і да ключа Брагінскага адвяліArchiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 7. Ад таго часу і да парэформеннага перыяду ўжо ў Расійскай імперыі Навасёлкі належалі тым уладальнікам, што і Хойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасля Харлінскіх, — Абрамовічу, Бжазоўскім, Шуйскім і ПрозарамБельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18.

У 1637 годзе М. Абрамовіч за плату ў 12 000 злотых перадаў фальварак і сяло Руднае ды сёлы Дворышча і Навасёлкі на тры гады ў карыстанне зямяніну Стэфану ВоўкуSumariusz Metryki Koronnej. Księga wpisów MK184 z Archiwum Głównego Akt Dawnych [Electronic resource] / Oprac. Janusz Dąbrowski. № 62 – Mode of access: .

У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1734 года сказана, што вёска Руднае (Rudno) у складзе Хойніцкай воласці належала князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасцейскамуТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286. У 1754 годзе з 13 двароў (×6 — прыкладна 78 жыхароў) вёскі Навасёлкі Хойніцкага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 2 злотых і паўгроша, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 8 злотых і 2 грошыТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. / Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192.

Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Руднае — у межах Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. У крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вёска Руднае згаданая сярод уладанняў пана Людвіка Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе (з князёў Шуйскіх) Прозаравай, спадчыннай іх уладальніцыПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71. Тады тут налічвалася 25 двароў з 85 душамі мужчынскага і 101 душой жаночага полу сялянНГАБ у Мінску. Ф. 333. Воп.9. Спр. 59. А. 149—153.

Інвентар Юзафаўскага (Езапоўскага) маёнтка 1844 года засведчыў прыналежнасць Руднага з 35 сем’ямі ў складзе аднайменнага фальварка пану Юзафу, сыну Караля, ПрозаруНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 14 і наст.. «Список населённых мест Минской губернии на 1857 год» паказвае, што 247 жыхароў Руднага абодвух полаў з’яўляліся прыхаджанамі Свята-Міхайлаўскай царквы ў сяле Стралічаў, 3 мужчыны і 4 жанчыны належалі да парафіі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 696.

У парэформенны перыяд Руднае адміністрацыйна належала да Хойніцкай воласці. На пачатак 1870 года ў вёсцы налічвалася 120 гаспадароў з сялян-уласнікаў, прыпісаных да Руднаўскага сельскага таварыства, 1 аднадворац, прыпісаны да воласціСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 69.

Паводле перапісу 1897 года, у Рудным — 82 двары, 525 жыхароў, капліца, хлебазапасны магазін. На 1909 год у вёсцы было 96 двароў, 592 жыхары, побач — аднадворны хутар з 26 жыхараміСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 173.

Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Руднае, аднак, у складзе Хойніцкай воласці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85.

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 снежня 1920 года і на 15 красавіка 1921 года ў Руднаўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) было адпаведна 35 і 49 вучняўДзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19.

У 1926—1927 гадах цэнтр Руднаўскага сельсавета. Ліквідавана ў 2013 годзеРешение Хойникского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 134 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района .

Асобы Віктар Сяргеевіч Жаўняк (нар. 1938) — беларускі архітэктар.

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Судкоўскі сельсавет