Рыму́ні (, ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад Астраўца, 17 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладзечна — Вільня.

Гісторыя У XIX ст. вёска ў Шумскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Увходзіла ў маёнтак Кемяны. У 1860 годзе 55 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка Сідаровіча. У 1897 годзе ў вёсцы працавалі сукнавальня, вадзяны млын, размяшчаўся хлебазапасны магазін. У пач. XX ст. вёска ў Шумскай воласці Віленскага павета, непадалёку знаходзілася сядзіба (11 жыхароў) Камара.

У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе мясцовасць занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 гадоў сюды заходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе вёска апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Вёска і асада належалі да Шумскай гміны Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства.

З лістапада 1939 года — у складзе БССР.

Насельніцтва 1897 год — 192 жыхары, 26 двароў. 1909 год — 230 жыхароў. 1909 год — 221 жыхар, 44 двары. 1959 год — 98 жыхароў. 2004 год — 48 жыхароў, 22 гаспадаркі. 2014 год — 48 жыхароў, 26 гаспадарак.

Славутасці За 2 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік, 25-30 насыпаў. Знойдзена спіральная фібула, сярэбранае кольца арбалетападобнай формы, 3 бронзавыя спіралі, жалезныя кольцы і серпападобная пласціна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гудагайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна