Васіль Андрэевіч Залатароў (, Таганрог — ) — рускі і беларускі і педагог. Заслужаны артыст Расіі (1932), народны артыст Беларусі (1949). Прафесар (1918).
Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Прыдворнай пеўчай капэле ў М. Балакірава і А. Лядава, скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1900, клас М. Рымскага-Корсакава). У 1909—33 выкладаў у кансерваторыях і музычна-драматычных інстытутах у Расіі і на Украіне, у 1933—41 вёў клас кампазіцыі ў Беларускай кансерваторыі. Яго вучнямі былі Л. М. Абеліёвічт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с., А. В. Багатыроў, У. У. Алоўнікаў, К. Ф. Данькевіч.
Творчасць Творча развіваў рэалістычныя традыцыі рускай класічнай музыкі. Напісаў шэраг твораў на матэрыяле фальклору розных народаў, у т.л. ўкраінскага, узбекскага, малдаўскага, туркменскага і інш. У беларускую музычную культуру арганічна ўвайшлі яго балет па матывах народных легенд «Князь-возера» (паст. 1949; на тую ж музыку пастаўлены балеты «Аповесць пра каханне», 1953, і «Палымяныя сэрцы», 1955); сімфонія «Беларусь» (4-я, 1934), танцавальная сюіта і уверцюра-фантазія на беларускія тэмы (1937) для сімфанічнага аркестра; Маленькая сюіта на тэмы заходнебеларускіх народных песень для хору а капэла (1943); цыкл апрацовак народных песень для голасу з сімфанічным аркестрам «Кантрасты» (1939). Сярод іншых твораў: опера «Дзекабрысты» (паст. 1925), 4 кантаты, 6 сімфоній, 6 струнных квартэтаў і інш.
Аўтар манаграфіі «Фуга» (1932) — першай рускамоўнай працы, спецыяльна прысвечанай гэтай музычнай форме.
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1950)
Бібліяграфія Воспоминания… М., 1957. Фуга. 3-е изд. М., 1965.
Літаратура Нисневич С. В. А. Золотарев. М., 1964. Нісневіч С. Залатароў // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР