До́ргішкі (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гальшанскага сельсавета.

У 1940—1964 гадах цэнтр Доргішкаўскага сельсавета. Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Гальшанскага сельсаветаРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)., да 15 снежня 1997 года — у склад Семярніцкага сельсавета.

Назва Дорг або Доргі — літоўскае імя. Вядомы, напрыклад, баярын Дорг, брат Осціка (продка роду Радзівілаў), згаданы ў 1401 годзеРымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літ.: А. Мікус. Смаленск, 2014. С. 247..

У панёманскім рэгіёне (Адэльск) фіксавалася прозвішча Даргевічhttps://skanoteka.genealodzy.pl/index.php?op=pg&id=3265&se=&sy=1809&kt=3&plik=004.jpg&x=287&y=3&zoom=1. Ёсць літоўскае Dargys, латышскае Darģis.https://pavardes.lki.lt/?pv=be45f6d7bd0b4256f8759eb692ff9eddhttps://uzvardi.lv/surname/669653 Аснова Darg- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 82..

Вядомыя асобы Радзіма Лангіна Амброса — бацькі нобелеўскага лаўрэата 2024 года ў галіне медыцыны і фізіялогіі Віктара Эмбраса.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гальшанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна