Жытомірская вобласць () — вобласць на паўночным захадзе Украіны.

Агульныя звесткі

Адміністрацыйны цэнтр Жытомірскай вобласці — горад Жытомір.

Колькасць адміністрацыйных адзінак і населеных пунктаў вобласці: раёнаў — 4; населеных пунктаў — 1673, у тым ліку: сельскіх — 1619; гарадскіх — 54, у тым ліку: пасёлкаў гарадскога тыпу — 43; гарадоў — 11, у тым ліку: гарадоў абласнога значэння — 5; гарадоў раённага значэння — 6; тэрытарыяльных грамад — 65Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей, у тым ліку: вясковых грамад — 30; пасялковых грамад — 22; гарадскіх грамад — 12.

Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Жытомірскі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці (губернатарам) з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, які назначаецца Прэзідэнтам Украіны.

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне На ўсходзе мяжуе з Кіеўскай вобласцю, на поўдні — з Вінніцкай вобласцю, на захадзе — з Хмяльніцкай і Ровенскай абласцямі Украіны. На поўначы мяжуе з Беларуссю.

Працягласць вобласці з захада на ўсход 170 км, з поўначы на поўдзень — 230 км.

Клімат Паўночная частка вобласці размяшчаецца ў зоне лісцяных лясоў. Поўдзень — у зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынентальны з вільготным цёплым летам і мяккай воблачнай зімой. Сярэдняя тэмпература студзеня −5,5 °C, ліпеня +18,5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 753 мм.

Рэльеф Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну з агульным зніжэннем у поўночным і паўночна-ўсходнім кірунку. Большая частка вобласці (паўднёвая і паўднёва-заходняя) ляжыць у межах Прыдняпроўскага і Валына-Падольскага ўзвышшаў. Паўночна-ўсходнюю частку займае Палеская нізіна.

Глебы: на поўначы — дзярнова-падзолістыя, на поўдні — чарназёмы звычайныя.

Карысныя выкапні На тэрыторыі вобласці ёсць паклады будаўнічых пяскоў, пірафілітавых сланцаў, керамічных глінаў і шэрагу іншых відаў мінеральнай будаўнічай сыравіны. Таксама прысутнічаюць рэдказямельныя элементы — ванадый, скандый, гафній, торый, якія карыстаюцца значным попытам на светавым рынку.

Перспектыўным з’яўляецца радовішча мармуру, які мае малюнак надзвычайнай красы, добра палюецца.

У вобласці здабываецца каляровы напаўкаштоўны камень — берыл, а таксама тапаз, кварц.

Водныя аб’екты Па тэрыторыі вобласці цячэ 221 рэчка агульнай даўжынёй 5366 км. Усе рэкі належаць да басейна Дняпра. Найвялікшыя рэкі паводле даўжыні ў межах вобласці — Цецераў — 247 км, Случ (прыток Гарыні) — 194 км, Ірпень — 174 км, Ірша — 136 км. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца даволі шмат вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя — Чорнае, Азэранскае, Дужае, Дзядовае, Прыбылавецкае — размешчаныя ў басейне ракі Убарць.

Гісторыя Засяленне вобласці пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту.

У V—VII стагоддзях тэрыторыя вобласці была заселеная даўнімі ўсходнеславянскімі плямёнамі: поўнач — драўлянамі, цэнтральная частка і поўдзень — палянамі.

У раннефеадальны перыяд (XI — пачатак XII стагоддзяў) сучасная тэрыторыя Жытомірскай вобласці ўваходзіла ў склад старадаўняй усходнеславянскай дзяржавы — Кіеўскай Русі.

У першай палове XIII стагоддзя Жытоміршчына пацярпела ад татара-мангольскага нашэсця.

У 1350—1360 гадах усходняя частка вобласці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVI стагоддзях большая частка тэрыторыі вобласці ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваяводства.

Пасля Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай на тэрыторыі вобласці пашырыўся сялянскі вызваленчы рух, прайшло паўстанне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, вяліся ваенныя дзеянні Казацка-сялянскай вайны.

Пасля далучэння тэрыторыі сучаснай вобласці да Расійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя была ўтвораная Валынская губерня, у 1804 годзе яе цэнтрам зрабіўся Жытомір.

Жытомірская вобласць была ўтвораная 22 верасня 1937 года ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У складзе вобласці 23 адміністрацыйныя раёны, 11 гарадоў, з якіх 5 — абласнога значэння, 43 пасёлкі гарадскога тыпу, 1588 вёсак.

Гарады Алеўск Андрушэўка Баранаўка Бярдзічаў Жытомір Карастышаў Корасцень Малін Наваград-Валынскі Оўруч Радамышль

Раёны вобласці Бярдзічаўскі раён Жытомірскі раён Корасценскі раён Наваград-Валынскі раён

Крыніцы

Катэгорыя:Вобласці Украіны