Кніга Тавіта () — адна з найбольш павучальных біблейскіх кніг.
Час і месца ўзнікнення дакладна невядомыя. Першапачатковым тэкстам яе прызнаецца грэчаскі, напісаны кімсьці з 70 тлумачальнікаў Бібліі. Галоўным яе героем выступае Тавіт, які сваё дзяцінства правёў у строгім захаванні закона Майсея. У часы панавання асірыйскага цара Салманасара трапіў у палон, быў выведзены з роднага горада і паселены ў сталіцы Асірыйскага царства Ніневіі. Вылучаючыся сваёй рэлігійнай праведнасцю на радзіме, ён не адмовіўся ад засвоенага ім набожнага вобраза жыцця і ў палоне, дзе праяўляў свае дабрачыннасці да гаротных аднапляменнікаў, за што падвяргаўся праследаванням з боку асірыйскіх улад і перажыў рад цяжкіх выпрабаванняў (пазбавіўся зроку і інш.). Пададзеная ў гэтай кнізе гісторыя жыцця Тавіта вылучаецца сваёй выключнай павучальнасцю, узорам самаадданай грамадскай дзейнасці, падпарадкаванай неабмежаванай любові да гаротных і прыгнечаных сваіх суайчыннікаў, прыкладам захавання старых патрыярхальных сямейных узаемаадносін і нораваў, народных традыцый.Скарына Ф. Творы:… С. 160.
Літаратура
Спасылкі
Кніга Тавіта ў рускім сінадальным перакладзе Кніга Тобіі ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
Катэгорыя:Другакананічныя кнігі * Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта