ДП-1 — аднавагонны дызельны цягнік, сумесны праект ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Белкамунмаш“» з польскай холдынгавай кампаніяй PESA Bydgoszcz SA пры ўдзеле ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод». Ініцыятарам праекту стала Беларуская чыгункаБелКоммунМаш :: Новости :: Первый дизельный поезд ДП-1 проходит пуско-наладочные испытания .

Цягнік спраектаваны па прынцыпе рэйкавага аўтобуса. Гэта аднавагонны дызельны цягнік, які рухаецца пры дапамозе ўласнага рухавіка, без выкарыстання лакаматыва.БелКоммунМаш :: Новости :: Поезд от Белкоммунмаша? Уже скоро!

Ход рэалізацыі 23 снежня 2011 г. у Мінск прыбыў першы машынакамплект дызельнага цягніка ДП-1.

У студзені 2012 першы цягнік ужо праходзіў прыёмачныя выпрабаванні на Беларускай чыгунцыОдновагонные дизель-поезда начнут курсировать по Белорусской железной дороге весной 2012 года. .

Абсталяванне У салоне ўсталяваны мяккія крэслы, кандыцыянер, прыбіральня вакуумнага тыпу. У кабіне машыніста ўсталяваны халадзільнік, мікрахвалевая печ і воданагравальнік.

Цягнік абсталяваны знешнімі і ўнутранымі відэакамерамі, якія дазваляюць машыністу назіраць за абстаноўкай вакол цягніка і ў салонеПервый одновагонный дизель-поезд ДП-1 проходит приемочные испытания..

Тэхнічныя характарыстыкі ДП-1 прызначаны для эксплуатацыі на пуцях з шырынёй каляі 1520 мм. Даўжыня цягніка — 27,5 м, эксплуатацыйная хуткасць — 120 км/г, далёкасць ходу — 1000 км. Колькасць месцаў для сядзення — 91, агульная колькасць месцаў — 171. Разліковы тэрмін службы — 40 гадоў.

Сцвярджаецца, што расход паліва на аднаго пасажыра ў тры разы меней, чым у ДР-1А, і складае да 70 літраў паліва на 100 км.TUT.BY | НОВОСТИ — Рельсовые автобусы заменят дизель-поезда на участках с низким пассажиропотоком — Общество — 30.01.2012, 09:59

Спасылкі

Катэгорыя:Цягнікі Беларускай чыгункі Катэгорыя:Дызель-цягнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтаматрысы