Пружа́нская чыгу́нка — вузкакалейная 600-міліметровая траса з Пружанаў да Лінова, якая існавала ў першай палове XX стагоддзя. Працягласць 13 км.

Збудаваная ў 1915 годзе падчас нямецкай акупацыі. Стала часткай вялізнай сеткі вузкакалеек працягласцю 325 кіламетраў скрозь Белавежскую пушчу, прызначанае для вывазу вырубленага лесу і забітых жывёл.

За польскім часам належала PKP, даходзіла да Камянюкаў (да 1922 года гэтая галіна большай часткай разабраная). Праз Семянчу, Слабудку і фальварак Ізабелін злучала горада са станцыяй Лінова (цяпер Аранчыцы) на чыгунцы Брэст—Баранавічы. Па ёй хадзіў маленькі цягнік з чатырох вагонаў.

Па ўварванні Саветаў цягнік хадзіў ад ваеннага мястэчка Слабудка да Пружанаў. Расклад быў адвольны: «машыніст мог спыніцца на любым хутары, схадзіць да знаёмай, выпіць паўжбану малака, вярнуцца і ехаць далей».

Зруйнаваная на пачатку 40-х гадоў, верагодна з пачаткам нямецкага ўварвання. У 1940—41 гадах вяліся працы па збудаванні паўнафарматнай 750-міліметровае чыгункі Паўлавічы—Пружаны—Белавежа, аднак з пачаткам вайны будоўля спыненая і не ўзнавілася.

Літаратура

Чыгунка Катэгорыя:Гістарычныя чыгункі Беларусі Катэгорыя:Белавежская пушча Катэгорыя:З’явіліся ў 1915 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе