Князь Э́двін Друцкі-Любецкі, Э́двін Цэзарый Адам Друцкі-Любецкі, Э́двін Геранімавіч Друцкі-Любецкі (, — , ) — буйны землеўласнік Расійскай Імперыі, пінскі павятовы маршалак (1859—1872).
Біяграфія
Паходжанне Належаў да княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Нарадзіўся ў сям’і князя Гераніма Францішкавіча Друцкага-Любецкага (1776/9—1844), пінскага павятовага маршалка (1817—1823), і Крысціны Шчыт-Неміровіч. Быў хрышчаны ў каталіцтва і атрымаў імя «Эдвін-Цэзарый-Адам», з якіх звычайна карыстаўся імем «Эдвін».
Службовая дзейнасць У 1859—1872 гг. быў пінскім павятовым маршалкам: у 1859—1863 гг. быў маршалкам паводле выбару дваранства Пінскага павета, а пасля 1863 г. (калі расійская ўлада адмяніла выбарнасць маршалкаў у Заходнім краі) шмат год служыў на пасадзе пінскага павятовага маршалка ўжо па прызначэнні расійскіх улад.
Маёнтак Адносіўся да латыфундыстаў. Валодаў па спадчыне ад бацькі значнымі маёнткамі ў Мінскай губерні (Расійская Імперыя): у Пінскім павеце — маёнтак Лунін (11 906 дзесяцін), маёнтак Велута (8 127 дзесяцін), маёнтак Багданаўка (7 398 дзесяцін); у Мінскім павеце — маёнткі Стары Ракаў і Наваполле (цалкам 4 893 дзесяціны)Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник… С. 192.. Гэта разам складала 32 324 дзесяціны зямлі.
Сям’я Пабраўся першым шлюбам (28 красавіка 1859 г.) з князёўнай Ядвігай Канстанцінаўнай Радзівіл (1830—1863), дачкой князя Канстанціна Радзівіла (1793—1869) і Цэліны Сулістроўскай (1805—1836). Меў ад першай жонкі двух сыноў: 1) князь Фелікс Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (1860—1920), старшыня (1912—1915) Палескага таварыства сельскай гаспадаркі. Жонка: Браніслава Бухавецкая (1878—1974). Шлюб у 1901 г. 2) князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (1861—1919)«Родовод» — открытое многоязычное генеалогическое древо http://ru.rodovid.org/wk/Запись:355086, дэпутат (1906) I Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі ад Мінскай губерні; дэпутат Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні (1909—1910); член Рады БНР (1918). Жонка: Марыя Гётцандорф-Грабоўскай (1861—1946). Шлюб у 1889 г.
Пасля смерці Ядвігі пабраўся другім шлюбам у 1867 г. з Францішкай Кашоўскай (1844—1915), ад якой меў сына і дачку: 3) князь Францішак-Ксаверый-Марыян Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (28 верасня 1878—1944), сенатар (1928—1935) Польшчы ад Палескага ваяводства. Жонка: Зінаіда-Габрыэла Альберці. Шлюб у 1921 г. 4) князёўна Ядвіга Эдвінаўна Друцкая-Любецкая (1873—1956). Муж: Адольф-Марыян Залескі (1869—1940). Шлюб у 1898 г.
Літаратура Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник / Д. М. Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 672 с. Жытко, А. П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861—1914 гг. / А. П. Жытко. — Мінск : БДПУ, 2003. — 233 с. Раюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт / А. Р. Раюк // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка: зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 191—198.
Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
Эдвін Геранімавіч Катэгорыя:Павятовыя маршалкі пінскія