Рэйхскамісарыят Украіна (, ) — утвораная 20 жніўня 1941 года адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Трэцяга рэйха пад нямецкай адміністрацыяй на тэрыторыі Украінскай ССР.

Рэйхскамісарыят уключаў акупаваную тэрыторыю тагачаснай УССР і часткі БССР, за выключэннем Галічыны і Трансністрыі — вобласці паміж Паўднёвым Бугам і Днястром, а таксама некалькіх сот кіламетраў прыфрантавой зоны, якая знаходзілася ў распараджэнні ваеннай адміністрацыі адпаведных груп армій. Харкаў, найбуйнейшы індустрыяльны цэнтр УССР, ніколі не ўваходзіў у склад рэйхскамісарыята, як і Сталіна, Варашылаўград.

Рэйхскамісарыят улетку 1942 года быў пашыраны «на будучыню» і фармальна ўключаў частку цэнтральнай і паўднёвай Расіі, у тым ліку не захопленай немцамі, — да заволжскіх стэпаў (Курск, Арол, Тамбоў, Варонеж, Саратаў, СталінградГенштаб — Акупаваная Масква ).

На захадзе рэйхскамісарыят межаваў з «генерал-губернатарствам» і «Вялікай Румыніяй», на поўначы — з рэйхскамісарыятамі «Масковія» і «Остланд». На ўсходзе рэйхскамісарыят павінен быў межаваць з рэйхскамісарыятам «Туркестан», на поўдні — з рэйхскамісарыятам «Каўказ».

Сталіцай рэйхскамісарыята быў горад Роўна.

Пасаду Рэйхскамісара аж да поўнага заняцця тэрыторыі Рэйхскамісарыята ўзброенымі сіламі СССР займаў Эрых Кох.

Адміністрацыйны падзел Рэйхскамісарыят з 1 верасня 1942 фармальна складаўся з 13 акруг, сем з якіх ніколі не былі створаны. thumb|250px|right|Адміністрацыйны падзел

Акругі, якія рэальна існавалі Генеральная акруга Днепрапятроўск () — генеральны камісар Нікалаус (Клаус) Зельцнер. Генеральная акруга Кіеў () — генеральны камісар Хельмут Квітцрау (з 20 кастрычніка 1941 да 14 лютага 1942), Вальдэмар Магунія (з 14 лютага 1942 да 6 лістапад 1943). Генеральная акруга Крым (паўакруг Таўрыя) () — генеральны камісар Альфрэд Эдуард Фраўэнфельд. Меркаваўся да перадачы непасрэдна ў склад Рэйха ў якасці ўсенямецкай здраўніцы, пра што неаднаразова заяўляў А. Гітлер. Генеральная акруга Мікалаеў () — генеральны камісар Эвальд Оперман (са снежня 1941 па жнівень 1944). Генеральная акруга Жытомір () — генеральны камісар Курт Клем. Генеральная акруга Валынь-Падолія () — генеральны камісар Гайнрых Шонэ ().

Няствораныя акругі Большасць гэтых тэрыторый фактычна ўваходзілі ў рэйхскамісарыят (акрамя акруг Тамбоў і Саратаў, дзе не было баявых дзеянняў і яны не былі акупаваны немцамі), але яны не мелі грамадзянскай адміністрацыі, а падпарадкоўваліся ваеннай адміністрацыі (уваходзілі ў зону адказнасці тылоў груп армій). Генеральная акруга Чарнігаў () Генеральная акруга Харкаў () Генеральная акруга Тамбоў () Генеральная акруга Арол () Генеральная акруга Сталіна () Генеральная акруга Варонеж () Генеральная акруга Растоў () Генеральная акруга Царыцын () (савецкі Сталінград) Генеральная акруга Саратаў ()

Гл. таксама Карбаванец Рэйхскамісарыята Украіна Бабі Яр Украінскія калабарацыяністы Дыстрыкт Галіцыя Адміністрацыйныя акупацыйныя акругі border|25px Трэцяга рэйха Рэйхскамісарыят Масковія (запланаваны) Рэйхскамісарыят Каўказ (запланаваны) Рэйхскамісарыят Туркестан (запланаваны) Рэйхскамісарыят Дон-Волга (запланаваны) Рэйхскамісарыят Остланд (1941—1944) Рэйхскамісарыят Украіна (1941—1944) Рэйхскамісарыят Нідэрланды (1940—1945) Рэйхскамісарыят Нарвегія (1940—1945) Рэйхскамісарыят Бельгія-Паўночная Францыя (1944)

Спасылкі Фатаграфіі Украіны ў гады акупацыі

Украіна Катэгорыя:Украіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны