Врбас () — рака ў Босніі і Герцагавіне, правы прыток Савы. Даўжыня ракі складае 240 км, сярэдні расход вады — 102 м³/c. Этымалогія назвы ўзыходзіць да серба-харвацкага «Врба» (вярба).

Врбас бярэ пачатак на схіле гары Враніца (баснійская частка Дзінарскага нагор’я). Цячэ амаль на ўсім працягу на поўнач, у верхнім цячэнні рака мае горны характар, у рэчышчы — парогі, ёсць некалькі вадаспадаў. У ніжнім цячэнні рака становіцца больш спакойнай.

На берагах ракі знаходзіцца горад Баня-Лука, дэ-факта сталіца Рэспублікі Сербскай. Найбуйнейшы прыток — рака Врбаня, якая ўпадае ў Врбас у межах Бані-Лукі. Врбас упадае ў Саву каля горада Србац.

У 1982 годзе вышэй Бані-Лукі на Врбасе была пабудавана гідраэлектрастанцыя Бочац, у сувязі з чым на рацэ ўтварылася вадасховішча (Jezero Bočac) даўжынёй каля 20 кіламетраў.

Фотагалерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Прытокі Савы