Белга́ан, або Белга́ўм () — горад на поўдні Індыі, у штаце Карнатака. Адміністрацыйны цэнтр акругі Белгаўм. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 750 метраў. Вузел чыгунак і аўтадарог, маецца аэрапорт. Гандлёва-транспартны цэнтр у буйным баваўнаводчым раёне Дэкана. У горадзе размешчаны баваўняныя, харчовыя (ачыстка рысу, алейная і інш.), хімічныя, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Выплаўка алюмінію. Саматужная вытворчасць адзення, скураных вырабаў, запалак.

Насельніцтва Паводле звестак усеіндыйскага перапісу 2001 года, у горадзе пражывала 399 600 чалавек, з якіх мужчыны складалі 51 %, жанчыны — адпаведна 49 %. Узровень пісьменнасці сталага насельніцтва складаў 78 % (пры агульнаіндыйскім паказчыку 59,5 %). Узровень пісьменнасці сярод мужчын складаў 84 %, сярод жанчын — 72 %. 11 % насельніцтва было маладзей за 6 гадоў.

Літаратура Белгаан.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Карнатакі