Корсёр () — горад у камуне Слагельсэ вобласці Зеландыя (Данія). Порт.
Размешчаны над пралівам Вялікі Бельт за 110 км на паўднёвы захад ад сталіцы дзяржавы — Капенгагена, побач з вядомым мостам Вялікі Бельт, які злучае астравы Зеландыя і Фюн і з'яўляецца трэцім у свеце па даўжыні пралёта.
Горад заснаваны ў 1241 годзе. У наш час Корсёр з'яўляецца месца базіравання 2-й эскадры Каралеўскіх ваенна-марскіх сіл Даніі.
Дэмаграфія 2006 — 14.850 чал. 2008 — 14.659 чал. 2010 — 14.439 чал. Насельніцтва станам на 01.01.2013 года складае 14 501 чалавек.
Гарады-пабрацімы Паліцы, Польшча Мутала, Швецыя
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:камуна Слагельсэ Катэгорыя:Гарады Даніі