Бялю́нцы. Сустракаецца таксама варыянт Білю́нцы (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета.

Ранейшы моўна-этнічны склад З 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 % (большасць дзяцей у школьным узросце па-літоўску не размаўляе).Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 234.

З 1939 года ў БССР.

Да 29 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Беняконскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16., да 17 красавіка 1964 года — у склад Воранаўскага сельсавета, да 11 лютага 1972 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Воранаўскага пассаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Беняконскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна