Тусума́нцы (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета.
Назва Ва ўжытку літоўцаў-аўтахтонаў Лідскага краю — Tùsamonys (з націскам на першы склад)Nijolė Tuomienė. Ramaškonių šnektos ŏ ir (i)i̯ŏ kamienų daiktavardžių kirčiavimo ypatybės // Baltistica XXXVI (1) 2001 103—114. С. 106.. Старое прозвішча Тусам фіксавалася ў пачатаку ХІХ стагоддзя ля Зэльвы (у Кабаках)https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-VQSY-F?mode=g&i=680.
Гісторыя З 1921 года ў складзе Польшчы.
Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927—1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-100 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927—1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 240.
З 1939 года ў БССР.
Да 29 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Беняконскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16., да 17 красавіка 1964 года — у склад Воранаўскага сельсавета, да 11 лютага 1972 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Воранаўскага пассаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Беняконскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна